Мэсына
Мэсы́на (па-італьянску: Messina) — горад на поўдні Італіі. Гэта трэці паводле велічыні горад на востраве Сыцылія і 13-ы ў Італіі. Насельніцтва места складае больш за 219 тысяч жыхароў[1], пры гэтым насельніцтва з прадмесьцямі сягае 650 тысяч чалавек. Горад месьціцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Сыцыліі ля Мэсынскай пратоцы, таму места ёсьць важным пунктам на шляху да рэгіёну Калябрыя на мацерыку.
Мэсына | |||||
італ. Messina | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | VIII стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Сыцылія | ||||
Плошча: | 211,2 км² | ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 243 262 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1151,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 090 | ||||
Паштовы індэкс: | 98121-98168 | ||||
Нумарны знак: | ME | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°11′37″ пн. ш. 15°33′15″ у. д. / 38.19361° пн. ш. 15.55417° у. д.Каардынаты: 38°11′37″ пн. ш. 15°33′15″ у. д. / 38.19361° пн. ш. 15.55417° у. д. | ||||
Мэсына | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (італ.) |
У горадзе месьціцца марскі порт, які зьмяшчае як камэрцыйныя, гэтак і вайсковыя вэрфы. У Мэсыне часта заходзяць круізныя лайнэры. Важнымі сфэрамі эканомікі ёсьць гандаль і сельская гаспадарка. У рэгіёне займаюцца вытворчасьцю віна і вырошчваньнем лімонаў, апэльсінаў, мандарынаў і масьлінаў. Мэсына — цэнтар рымска-каталіцкага арцыбіскупства з 1548 году. У тым жа горадзе Ігнацы Ляёля заклаў у горадзе ўнівэрсытэт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Population of Messina, Italy». Mongabay.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- City Population (анг.)