Мэсыдор

дзясяты месяц францускага рэспубліканскага календара

Мэсідо́р (па-француску: messidor, паводле лац. messis — жніво і грэц. δῶρον — дарунак) — 10-ы месяц (19/20 чэрвеня — 18/19 ліпеня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц мэсідор

Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.