Мэнархэ
Мэнархэ (стар.-грэц. Μήν «месяц» ἀρχή «пачатак») — першы мэнструальны цыкль або першы мэнструальны крывацёк. Мэнархэ звычайна адбываецца праз 2 гады пасьля таго, як адбываюцца першыя зьмены ў разьвіцьці грудзяў (thelarche, тэлархэ). З пункту гледжаньня мэдыцыны і сацыялёгіі гэта цэнтральнае падзея ў жаночым палавым разьвіцьці, якое паказвае на здольнасьць арганізма да цяжарнасьці. Пачынаецца мэнархэ ў большасьці жанчынаў у 12-13 гадоў, час наступу залежыць ад фізычнага разьвіцьця арганізму, харчаваньня, перанесеных захворваньняў, сацыяльна-бытавых умоваў і ад мноства іншых прычынаў. Прадвесьнікамі мэнархэ могуць быць «беспадстаўныя» зьмены самаадчуваньня: стамляльнасьць, слабасьць, ўзбудлівасьць або прыступы засмучэньня, галаўныя болі, галавакружэньне, болі ўнізе жывата, млоснасьць, болі ў паясьніцы і інш.