Мэліса Варгас

кубінска-турэцкая валейбалістка

Мэлі́са Тэрэ́са Ва́ргас Абрэ́ў (па-гішпанску: Melissa Teresa Vargas Abreu; 16 кастрычніка 1999 году) — кубінска-турэцкая валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.

Мэліса Варгас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 16 кастрычніка 1999(1999-10-16) (24 гады)
Рост 194 см
Вага 78 кг
Пазыцыя бакавая нападніца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фэнэрбахчэ[d]
Клюбы
Гады Клюб
2015—2016 Просьцеёў[d]
2017—2018 Валера Цюрых[d]
2018—2023 Фэнэрбахчэ[d]
2021—2023 Цяньцзінь Бахай Банк[d]
2023—4 Фэнэрбахчэ[d]
Зборныя
2013—2018 Cuba women's national volleyball team[d]
2021—4 Turkey women's national volleyball team[d]

Кар’ера

рэдагаваць

Пачала займацца валейболам у веку 8 гадоў у школьнай сэкцыі[1]. У 2012 годзе далучылася да мясцовага клюбу «Сьенфуэгас», а таксама была залічаная ў склад моладзевай зборнай Кубы. У 2015 годзе Варгас склала прафэсійны кантракт з чэскім клюбам «Просьцеёў», які быў ўзгоднены з Кубінскай фэдэрацыяй валейболу. У 2016 годзе, атрымаўшы траўму пляча падчас гульні за чэскі клюб, Варгас вярнуўся на радзіму дзеля лекаваньня[1]. Выявіўшы, што на Кубе бракуе неабходных сродкаў, яна бяз згоды мясцовай фэдэрацыя зьвярнулася па лячэньне ў іншае месцы, пасьля чаго Кубінская фэдэрацыя наклала на яе чатырохгадовую забарону праз «абразьлівае і недысцыплінаванае стаўленьне да сваёй краіны»[2]. У 2018 прыядналася да турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ», атрымаўшы на наступны год грамадзянства гэтай краіны. Пасьля некалькі разоў абараняла колеры кітайскага клюбу «Цяньцзінь Бахай Банк», але вярталася ў стамбулькі клюб.

  1. ^ а б Demirci, Gül (4.09.2023). «Who is Melissa Vargas? Who is » Expat Guide Turkey». Expat Guide Turkey.
  2. ^ Agencies, Daily Sabah with (4.09.2023). «Melissa Vargas’ road from Cuba to Turkish volleyball royalty». Daily Sabah.