Мэгрэлія

гістарычная вобласьць Грузіі

Мэгрэ́лія, Мінгрэ́лія (па-грузінску: სამეგრელო, Самэгрэло, па-мэгрэльску სამარგალო, Самаргальо) — гістарычная вобласьць у Грузіі, населеная мэгрэламі. Разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы Калхідзкай нізіны, на поўначы мяжуе са Сванэціяй, на ўсходзе і поўдні з Імэрэціяй і Гурыяй, на паўночным захадзе з Абхазіяй. Адміністрацыйны цэнтар — места Зугдзідзі.

Мэгрэлія
სამეგრელო

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Грузія
Край Самэгрэла-Зэма Сванэці
Абхазія
Статус рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Зугдзідзі
Месцазнаходжаньне Мэгрэліі
Мэгрэлія на мапе Грузіі
Мапа Мэгрэліі
Мэгрэлія, мапа
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Мінгрэльскае традыцыйнае вясельле

З канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя мэгрэлы мелі незалежнае фэўдальнае княства, якое ўтварылася пасьля распаду Грузінскага царства. У XVI стагодзьдзі тэрыторыя Мэгрэльскага княства ахоплівала частку сучаснай Абхазіі да ракі Кадоры, кіравалі князі з дынастыі Дадыяні.

У першай палове XVII стагодзьдзя Мэгрэльскае княства заўважна ўзмацнілася, аднак міжусобныя войны зь іншымі грузінскімі княствамі паступова аслабілі яго і прывялі ў залежнасьць ад суседняй Асманскай імпэрыі. Пасьля сканчэньня расейска-турэцкай вайны 1768—1774 рокаў паводле ўмоваў Кючук-Кайнарджыйскай мірнай дамовы княства пазбавілася ад асманскай залежнасьці, але з 1803 знаходзілася пад пратэктаратам Расеі.

Пасьля Мэгрэльскага сялянскага паўстаньня 1857 року ў Мэгрэліі ўведзенае расейскае кіраваньне, а ў 1867 княства скасаванае і ўвайшло ў склад Кутаіскай губэрні.

За савецкім часам і пасьля здабыцьця незалежнасьці Мэгрэлія ўваходзіла ў склад Грузіі. Пад час грузіна-абхаскага канфлікту 1993 року з Абхазіі была выгнаная значная колькасьць мэгрэлаў.

Пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 року Галскі раён Абхазіі — частка гістарычнай Мэгрэліі — перайшоў пад кантроль сэпаратысцкага ўраду, прызнанага Расеяй.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць