Музэй Суворава (Кобрынь)
музэй у Кобрыні (Беларусь)
Ко́брынскі вайско́ва-гістары́чны музэ́й імя А. В. Суво́рава — музэй у г. Кобрынь (Беларусь), прысьвечаны жыцьцю і дзейнасьці расейскага палкаводца.
Музэй Суворава | |
Створаны | 1946 |
---|---|
Адкрыты | 1948 |
museum.mykobrin.by |
Заснаваны ў 1946 годзе. Уключае дом-музэй А. В. Суворава, а таксама экспазыцыю «Гісторыя Кобрыншчыны». Зьяўляецца адным з найстарэйшых музэяў Берасьцейскай вобласьці. Каля музэю разьмешчаны помнік Сувораву.
У цяперашні час у Кобрыні ідзе будаўніцтва праваслаўнага храма ў гонар фэльдмаршала. Па пляне гэты праект дасьць магчымасьць стварыць у спалучэньні з ужо існуючым музэем Суворава ваенна-патрыятычны комплекс.
Адрас музэю: 225860, г. Кобрынь, вул. Суворава, д. 16.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Д000401 |