Мова Фэст
«Мо́ва Фэст» — беларускі фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 году ў менскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1]
Мова Фэст | |
Краіна | |
---|---|
Горад | |
Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповед пра дасягненьні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнэсу і грамадзкіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і разьвіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, зьяваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысьвечаныя беларускай мове, прэзэнтацыя разнаплянавасьці і разнастайнасьці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mova fest. TUT.BY. Праверана 2020-06-14 г.
- ^ «Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО // Наша Ніва22.02.2020 / 21:04 г. Праверана 2020-06-14 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- movafest.by/ — афіцыйны сайт «Мова Фэст»
- Запрашэньне на «Мова Фэст» на symbal.by