Мечыслаў Сьвянціцкі

расейскі лекар

Мечыслаў Карлавіч Сьвянціцкі (1833—1887) — беларускі й расейскі лекар, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны (1861). Старэйшы брат беларускага лекара Зыгмунта Сьвянціцкага[1].

Мечыслаў Сьвянціцкі
Дата нараджэньня 1833
Месца нараджэньня
Дата сьмерці ліпень 1887
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак лекар, інфэкцыяніст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьвянціцкі.

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства й адукацыя

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціча ў маёнтку Красьцінава Кобрынскага павету Гарадзенскай губерні[1]. Скончыў Менскую гімназыю ў 1853 годзе й Пецярбурскую мэдыка-хірургічную акадэмію з адзнакай у 1858 годзе. Пры той самай акадэміі абараніў дысэртацыю пра адзёр на званьне доктара мэдыцыны ў 1861 годзе[1].

Прафэсыйная дзейнасьць

рэдагаваць

Спачатку служыў у войску, у вайсковых шпіталях, у Пецярбурзе. З 1867 году служыў у правінцыі, спачатку ў у Казанскім земстве, дзе ён займаў пасаду старэйшага лекара губэрнскай земскай лякарні, дзе па яго ініцыятыве быў праведзены зьезд земскіх лекараў Казанскай губэрні. З 1872 году — у Сімбірскай губэрні, спачатку земскім лекарам Буінскага павету(ru), а з 1876 году старшым Сімбірскай губэрнскай земскай лякарні да сваёй сьмерці ў 1887 годзе[1].

На гэтай пасадзе М. Сьвянціцкі паказаў сябе выдатным арганізатарам: была перабудавана праца хірургічнага адзьдзяленьня лякарні, фельчарскай школы, якая знаходзілася на базе бальніцы, па становішчы таго часу, як у пытаньнях выкладаньня, так і бытавых умоў навучэнцаў. Быў актыўным удзельнікам Сімбірскага таварыства лекараў, выступаў на яго пасяджэньнях з дакладамі па пытаньнях арганізацыі аховы здароўя, галоўным чынам правядзеньня бальнічнымі ўстановамі прафіляктычных імпрэзаў у дачыненьні да інфэкцыйных захворваньняў[1].

На працягу сямі гадоў ён абіраўся старшынёй таварыства лекараў, зьмяніўшы на гэтай пасадзе даволі вядомага доктара М. Гласана ў 1880 годзе[1]. Памёр М. Сьвянціцкі ў Сімбірску ў ліпені 1887 года[1].

Літаратура

рэдагаваць