Маці Альбанія
Маці Альбанія (па-альбанску: Nëna Shqipëri) — 12-мэтровая статуя, якая знаходзіцца на Нацыянальных могілках пакутнікаў Альбаніі ў сталіцы Тыране, адчынена ў 1971 годзе.
| |
Крыстак Рама, Мунтаз Дграмі і Шабан Гадэры | |
Маці Альбанія, 1971 | |
альб. Nëna Shqipëri | |
бэтон. 15 м× см | |
Тырана, Альбанія |
Статуя вобразна прадстаўляе краіну, як маці, якая ахоўвае над вечнай сьпячкай тых, хто аддаў сваё жыцьцё за яе. На могілках месьцяцца 28 тысячаў магіл альбанскіх партызанаў, якіх загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. Масіўная статуя трымае лаўровы вянок і зорку. На могілках таксама пахаваны былы лідэр Энвэр Ходжа, які пасьля аднак быў эксгумаваны і ягоныя парэшткі перанесены былі на іншыя грамадзкія могілкі.
Статуя, над якой працавалі скульптары Крыстак Рама, Мунтаз Дграмі і Шабан Гадэры, зробленая з бэтону. Яна стаіць на пастамэнце вышынёй 3 мэтры. На п’едэстале выгравіраваны словы «Вечная слава пакутнікам Айчыны».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаці Альбанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Varrezat e Dëshmorëve dhe monumenti Nëna Shqipëri. Bashkia Tiranë.