Мат
Мат — у шахматах сытуацыя, калі кароль знаходзіцца пад шахам, а гулец ня можа зрабіць ні аднаго ходу, каб яго пазьбегнуць. Азначае пройгрыш трапіўшага ў такую сытуацыю боку. У шахматнай натацыі пазначаюць знакам «#» або «×» пасьля ходу фігуры.
Беларускае слова «мат» паходзіць ад пэрсыдзкага словазлучэньня «шах мат» (па-пэрсыдзку: شاه مات), якое азначае, што кароль (шах) паралізаваны, блякаваны, ашаломлены (такія значэньні пэрсыдзкага слова «мат»). Вядомы таксама пераклад словазлучэньня «шах мат» як «шах мёртвы» (ад арабскага «мат» — мёртвы), аднак гэтая вэрсія не ўяўляецца праўдападобнай, паколькі пэрсы пачалі ўжываць дадзены шахматны тэрмін раней, чым арабы.
Варыянты мату
рэдагавацьПросты мат — «пацалунак сьмерці» (гл. фатаграфію вышэй).
Сьпёрты мат
Эпалетны мат
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў