Мастацкая галерэя Манчэстэра
Маста́цкая галерэ́я Манчэ́стэра (па-ангельску: Manchester Art Gallery) — адкрытая для наведваньняў мастацкая галерэя ў цэнтры гораду Манчэстэра, у Паўночна-Заходняй Ангельшчыне. У 2002 годзе была пашыраная і цяпер займае тры будынкі.
Мастацкая галерэя Манчэстэра | |
Мастацкая галерэя Манчэстэра, выгляд збоку | |
Месцазнаходжаньне | |
---|---|
Створаны | 1824 |
manchesterartgallery.org (анг.) |
Акрамя карцінаў сусьветнага значэньня (напрыклад, Сэзана, Расэцьці або Мілэса), тут знаходзяцца таксама творы, зьвязаныя з горадам Манчэстэрам. Значнае месца займае калекцыя работаў П’ера Валета, францускага мастака-імпрэсіяніста, які выкладаў у Манчэстэры ў пачатку XX стагодзьдзя.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаардынаты: 53°28′43″ пн. ш. 2°14′29″ з. д. / 53.47861° пн. ш. 2.24139° з. д.