Марш у імя́ Ісу́са — штогадовае міжканфэсыйнае мерапрыемства, падчас якога хрысьціяне праходзяць маршам па гарадох у розных краінах сьвету.

Марш у імя Ісуса ў Страсбургу, 2012

Мінуўшчына

рэдагаваць

Упершыню марш прайшоў у Лёндане ў 1987 року як мескі марш з удзелам прыкладна 15 000 чалавек[1] як вынік супрацоўніцтва трох царкоўных групаў: нэахарызматычнай(en) групы эвангельскіх цэркваў «Піянэр», хрысьціянскага братэрства «Іхтус»(en) і «Моладзь зь місіяй(en)». Разам з царкоўным лідарам Грэхэмам Кендрыкам яні ачолілі гэты рух, які цягам 3 рокаў распаўсюдзіўся па ўсёй Вялікабрытаніі, Эўропе і Паўночнай Амэрыцы, а пасьля і ў іншых рэгіёнах.

25 траўня 1994 адбыўся першы Сусьветны марш у імя Ісуса, які аб’яднаў больш за дзесяць мільёнаў хрысьціянаў з болей чым 170 народаў. Хоць арганізацыя, якая была ініцыятаркай правядзеньня маршаў, распалася пасьля Маршу 2000 року, Марш у імя Ісуса працягвае ладзіцца ў шматлікіх краінах рознымі арганізатарамі і ў разнастайных формах. Паводле некаторых ацэнак, у Сусьветным маршы 10 чэрвеня 2000 узялі ўдзел болей за 60 мільёнаў чалавек у 180 краінах сьвету.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ История Всемирного Марша (рас.) Московский марш 2004. i4J Team (15 сакавіка 1998). Праверана 16 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць