Марш за свабоду (Ліда, 2020)

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Лідзе, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Фарны касьцёл, Лідзкі замак і іншыя мясьціны; Ліда; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Звыш 15 тысячаў[1]

Хада акцыі

рэдагаваць

Удзельнікі маршу прайшлі ад Фарнага касьцёла да Лідзкага замка, затым праспэктам Перамогі, вуліцам Міцкевіча, Набярэжнай, Таўлая, Качана ды Ленінскай. Фінальным пунктам маршу стала пляцоўка ля Палацу культуры. Падчас маршу калёна пратэстоўцаў расьцягнулася на паўтара кілямэтра[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марш за свабоду (Ліда, 2020)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў