Хвароба руху
Хвароба руху (кінетоз; народныя назвы — угойдваньне, марская хвароба) — разлад адчуваньняў вэстыбулярнага апарату(en) праз бачны рух пры адначасным бязьдзеяньні ног[1].
Папярэджаньне
рэдагавацьУнікненьню праяваў нядужасьці спрыяюць: 1) аэробіка, гайданьне на арэлях і гамаку, куляньне, плаваньне, практыкаваньні на турніку, скокі на батуце і танцы, 2) выспанасьць, пазьбяганьне паленьня, ужытку сьпірта, тлустай і вэнджанай ежы, малочных вырабаў і газаваных напояў, 3) паглыбленьне ў прыемныя ўспаміны і мары аб будучыні, 4) разьмяшчэньне тварам па ходзе руху, засяроджанасьць на нерумомым прадмеце замест мільгатлівага навакольля, пазьбяганьне чытаньня, 5) ляжаньне на сьпіне, праслухоўваньне лёгкай рытмічнай музыкі, 6) пазьбяганьне перагрэву, пераахаладжэньня, рэзкіх пахаў, 7) глыбокае і рытмічнае дыханьне, 8) кіслае пітво і жуйкі.
Чыньнікі
рэдагавацьУзьнікненьню недамаганьня спрыяюць частыя перапады хуткасьці, рэзкія павароты, сьпёка, духата.
Праявы
рэдагавацьВыяўляецца праз адчуваньне нястачы паветра, запамарока, моцны халодны пот, празьмернае сьлінааддзяленьне, млоснасьць, ваніты[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Укачвае? Трэніруйце вэстыбулярны апарат // Зьвязда : газэта. — 21 чэрвеня 2007. — № 114 (25979). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Цыбульская. А калі ў дарозе гайданка // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вольга Шаўко. Як перанесьці авіяпералёт, паездку ў аўтобусе і падарожжа на параходзе безь непрыемнасьцяў // Краіна здароўя. — 11 жніўня 2010. — № 38 (207). — С. 3.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |