Марская ахова Ўкраіны
Марска́я ахова Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Морська охорона України) — структурнае падразьдзяленьне Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, асноўныя задачы якога зьвязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы Ўкраіны на моры й іншых водных прасторах.
Марскія часткі Дзяржаўнай памежнай службы ў складзе трох асобных брыгадаў памежных караблёў групаваліся ў Балаклаве (5 брыгада), Адэсе (18 брыгада) і Керчы (23 брыгада) (але ў сувязі з Крымскім крызісам месцы базаваньня будуць перагледжаныя). Арґанізацыйна незалежныя і ў мірны час у склад ВМСУ не ўваходзяць. Сьцяг караблёў Марскіх частак уяўляе сабой нацыянальны сьцяг Украіны на зялёным фоне. Клясыфікацыя караблёў адрозьніваецца ад прынятай у ВМСУ. Карпусы караблёў і катэраў афарбаваны ў чорны, а надбудовы — у белы колер. На бартах нанесеныя колеры нацыянальнага сьцягу, на карму надпіс: «Марская ахова» (укр. «Морська охорона»).
Зь ліпеня 1999 году караблям і катэрам марскіх частак нададзеныя бартавыя нумары зь літарамі ВG (Воrder Guard) у насавой частцы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |