Марк Асьвяцімскі
Марк Аляксандравіч Асьвяці́мскі (24 красавіка 1886, Слуцак — 10 лістапада 1938, Гомель, НКУС) — беларускі палітычны дзеяч.
Марк Асьвяцімскі | |
Марк Аляксандравіч Асьвяцімскі | |
Род дзейнасьці | палітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 красавіка 1886 |
Месца нараджэньня | Слуцак |
Дата сьмерці | 10 лістапада 1938 (52 гады) |
Месца сьмерці | Гомель |
Занятак | палітык |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУдзельнік зьездаў прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных партыяў і арганізацыяў у сакавіку і ліпіне 1917 году. Адзін з кіраўнікоў Слуцкай павятовай міліцыі пры мясцовым камісарыяце Часовага ўраду. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 году ў Менску. Быў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту ў 1918.
Да 1918 году ў расейскай партыі эсэраў. У 1919—1920 гадах сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР), у 1919—1924 гадах старшыня яе Слуцкага камітэту, чалец культурна-асьветнага таварыства «Папараць-кветка» ў Слуцку.
У 1920 годзе сябра Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 гадах арыштоўваўся ВЧК.
У 1924 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У 1930-я гг. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбінату.
11 лютага 1938 году арыштаваны, 1 лістапада 1938 году асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
Рэабілітаваны 13 ліпеня 1960 году.
Літаратура
рэдагаваць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.
- Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С.
- Асьвяцімскі Марк Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7