Мапучы (раней таксама араўканцы) — аўтахтонны народ Паўднёвай Амэрыкі. Тэрыторыя існаваньня мапучы — Чылі і Аргентына. У адрозьненьне ад іншых туземных народаў Паўднёвай Амэрыкі мапучы пасьпяхова супрацьстаялі гішпанскай калянізацыі і давалі рашучы адпор канкістадорам. У складзе мапучы вызначаюцца тры народнасьці: пікунчы, хуільічэс, пехуенчы і пехуелчы; пры гэтым пехуелчы зьяўляюцца самай вялікай народнасьцю ў складзе мапучы.

Мапучы ў 1897 годзе

Гісторыя

рэдагаваць

Мапучы застаюцца адзіным туземным народам Амэрыкі, які на працягу доўгага часу змог захоўваць сваю незалежнасьць. Тэрыторыі засяленьня мапучы прасьціраюцца ад Рыё Чоапа (Río Choapa) на сярэднім поўдні Чылі да вострава Чылаэ (Chiloé), такім чынам маючы працягласьць з поўначы да поўдня каля 1600 кілямэтраў. Слова «мапучы» паходзіць ад мовы гэтага народу — мапудунгун, у якой «мапу» азначае зямля, а «чы»чалавек. Адсюль вынікае, што мапучы называюць сябе «людзьмі зямлі».

Культура

рэдагаваць

Мапучы маюць адносна бедную культуру.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мапучысховішча мультымэдыйных матэрыялаў