Маніфэст камуністычнай партыі
«Маніфэст камуністычнай партыі» (па-нямецку: Das Manifest der Kommunistischen Partei) — праца Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, у якой яны дэкляруюць і абгрунтоўваюць мэты, задачы і мэтады барацьбы камуністычных арганізацыяў і партыяў. Аўтары абвяшчаюць непазбежнасьць гібелі капіталізму ад рук пралетарыяту. Маніфэст пачынаецца словамі: «Прывід блукае па Эўропе — прывід камунізму», а сканчаецца знакамітым гістарычным лёзунгам: «Пралетарыи ўсіх краінаў, яднайцеся!».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Communist-manifesto.png/250px-Communist-manifesto.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Stamp_Soviet_Union_1948_CPA_1246.jpg/170px-Stamp_Soviet_Union_1948_CPA_1246.jpg)
Упершыню выдадзены 21 лютага 1848. Перавыдаваўся шмат разоў, у тым ліку і пры жыцьці аўтараў, аднак зьмены не ўносіліся. У прадмове да нямецкага выданьня 1872 году Ф. Энгельс адзначаў: «Аднак „Маніфэст“ зьяўляецца гістарычным дакумэнтам, зьмяняць які мы ўжо ня лічым сябе ўправе».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаніфэст камуністычнай партыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў