Мандаві
Мандаві́ (па-італьянску: Mondovì) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне П’емонт. Знаходзіцца за 80 км ад Турыну.
Мандаві | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 395 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0174 | ||
Паштовы індэкс: | 12084 | ||
Нумарны знак: | CN | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°23′0″ пн. ш. 7°49′0″ у. д. / 44.38333° пн. ш. 7.81667° у. д.Каардынаты: 44°23′0″ пн. ш. 7°49′0″ у. д. / 44.38333° пн. ш. 7.81667° у. д. | ||
Мандаві | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.mondovi.cn.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны на вяршыні пагорка ў 1198 годзе ацалелымі людзьмі з разбуранай вёскі Брэдоля і жыхарамі суседніх вёсак Віка, Васка і Карасонэ.
Час незалежнасьць апынуўся нядоўгім, бо біскуп Асьці і маркіз Чэва ўзялі яго штурмам у 1200 годзе і зьнішчылі ў 1231 годзе. Камуна, аднак, ладзіла супраціў, то бок у наступным годзе грамадзяне гораду здолелі вытрымаць яшчэ адзін напад Асьці. У 1260 годзе места было акупаванае Карлам I Анжуйскім, які на той час быў каралём Нэапалю і адным з самых магутных землеўладальнікаў у Правансе і паўночна-заходняй Італіі. У 1274 годзе горад вярнуўся пад уладу біскупаў Асьці. У 1290 годзе аднавілася вольная камуна, якая здолела атрымаць розных прывілеяў. У 1305 годзе Мандаві зноў апынуўся пад уладай Анжу, пасьля чаго местам валодалі Вісконці, маркізы Манфэрату, а з 1418 году Савойскі дом.
Мандаві працягваў пашырацца да XVI стагодзьдзя, у рэшце рэшт, цягам пэўнага часу ён быў найвялікшым горадам у П’емонце. У 1537 годзе быў акупаваны Францыяй, пад уладай якой заставаўся да 1559 году. У 1560 годзе савойскі герцаг Эмануэль Філібэрт вярнуў яго П’емонту, які ўтрымліваў места да аб’яднаньня Італіі, за выключэньнем часоў магутнасьці Напалеона з 1796 па 1814 гады.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)