Малюта Скуратаў

расейскі дзяржаўны дзяяч

Малюта Скуратаў (Грыгорый Лук'янавіч Скуратаў-Бельскі; ? — 1 студзеня 1573) — маскоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, думны дваранін, любімы апрычнік і цьвёрды саратнік Івана Жахлівага. Шматлікія гісторыкі, у прыватнасьці, Карамзін, прыпісвалі яму забойства мітрапаліта Філіпа (1569), аднак доказаў яго дачыненьня да гэтай сьмерці так і не было знойдзена.

Іван IV і Малюта Скуратаў, карціна Г.Сядова

У студзені 1570 у сувязі з падазрэньнем ў здрадзе Ноўгарада кіраваў яго разгромам, забіўшы шмат жыхароў. У 1571 годзе вёў следзтва аб прычынах паражэньня расейскіх войскаў у баі з войскам крымскага хана Дэўлет-Гірэя. Загінуў 1 студзеня 1573 году пры ўзяцьці крэпасьці Вайсэнштайн у Лівонскую вайну, асабіста ўзначаліўшы штурм.

Адна з дачок яго, Марыя, была замужам за Барысам Гадуновым, яшчэ адна замужам за Дзьмітрыем Іванавічам Шуйскім. Пахаваны побач з магілай свайго бацькі ў Іосіфа-Валакаламскім манастыры. Да цяперашняга часу пахаваньне не захавалася.


Малюта Скуратаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў