Маларыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Малары́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўлялася места Маларыта (не ўваходзіла ў склад савету).
Гісторыя
рэдагаваць17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, частка яго тэрыторыі зь вёскамі Гарохавішча, Збураж і Карпін перададзеная ў склад Олтускага сельсавету, астатняя частка яго тэрыторыі зь вёскамі Замшаны і Талочна перададзеная ў склад Хаціслаўскага сельсавету.[1]