Максім Вайцюль
беларуска-польскі танцор
Максім Вайцюль (нар. 24 красавіка 1978, Менск) — беларускі танцор, першы саліст балетнае трупы Вялікага тэатру — Нацыянальнай опэры ў Варшаве.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў балетную вучэльню ў Менску, дзе быў вучнем Аляксандра Калядзенкі. У 1996 стаў першым салістам Вялікага тэатру ў Менску. Быў заангажаваны ў першаплянавых ролях у «Сьпячай прыгажуні» Пятра Чайкоўскага і «Пастоі кавалерыі» Марыюса Пэтыпы.
У 1998 быў прыняты ў калектыў салістаў Вялікага тэатру — Нацыянальнай опэры ў Варшаве. У 2000 стаў першым салістам. У 2001—2002 выступаў у Нацыянальным балеце Канады(en), пасьля вярнуўся ў Польшчу. Да 2009 выступаў галоўных партыях у клясычных і сучасных балетах у Вялікім тэатры — Нацыянальнай опэры, цяпер — у Польскім нацыянальным балеце.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Бронзавы мэдаль За заслугі ў культуры «Глёрыя Артыс» за выбітныя дасягненьні на сцэне Вялікага тэатру (2011)
- Музычная тэатральная прэмія імя Яна Кяпуры найлепшаму танцору ў Польшчы (2015, 2016)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Maksim Woitiul (пол.) Ludzie. Teatr Wielki — Opera Narodowa. Праверана 1 жніўня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (пол.) (анг.)
- Жыцьцяпіс (пол.) на бачыне Вялікага тэатру — Нацыянальнай опэры Польшчы