Май (лістота)
Май — у беларускай народнай культуры галінкі клёну (таксама часам аеру, бярозы, рабіны, дубу) разам зь лісьцем, якімі напярэдадні Сёмухі прыбіралі й упрыгожвалі двор і хату (перш за ўсё абразы й вокны). Назоў «май», верагодна, паходзіць ад царкоўнаславянскага найменьня месяцу травень — май, на які часьцей за ўсё й прыпадала сьвята. Напрыканцы лета-напачатку восені, калі ішло жніво й уборка ўраджаю, май, з мэтай аховы збожжа, бульбы й г.д. ад грызуноў, кідаўся ўва ўжо пустыя й прыбраныя засекі са словамі: «Мышы, мышы, есьце май — нашу бульбу не чапай» [1]. Толькі пасьля гэтага ў засек клалі бульбу, збожжа й іншае.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Замест бульбы могуць ужывацца й іншыя найменьні прадуктаў харчаваньня: збожжа, морква й г.д.