Маймінскі раён
Маймінскі раён (па-расейску: Майминский район; па-паўднёваалтайску: Майма аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Майма. Насельніцтва 34 582 чалавек (2021). У раёне 25 населеных пунктаў у складзе 6 сельскіх паселішчаў.
Маймінскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Майма[d][1] |
Дата ўтварэньня | 1924 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | краснаярскі час, омскі час |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьРаён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 1 285 км².
Славутасьці
рэдагавацьУ раёне шырока разьвіты турызм. Уздоўж трасы Р-256 разьмешчана вялікая колькасьць турыстычных і гатэльных комплексаў. Найбольш папулярнымі відамі турызму застаецца водны і конны турызм, пешыя маршруты, наведваньне пячораў. У цяперашні час папулярызуюцца такія відаў турызму, як параплянэрызм і маршруты для паляўнічых і рыбаловаў. Асаблівае значэньне мае разьвіцьцё археалягічных і этнаграфічных тураў. Пашыраецца сетка зялёных дамоў сельскага турызму. Многія мясцовыя жыхары здаюць жыльлё ў наём, але пры гэтым не плацяць падаткі. Аднымі з самых наведвальных ў раёне месцаў зьяўляюцца Таўдзінскія пячоры, крыніца Аржан-Суў, возера Манжэрок. Паміж сёламі Рыбалка і Соўзга знаходзіцца адмысловая эканамічная зона «Даліна Алтая», на тэрыторыі якой пабудаваны вялікі штучны вадаём, аднак дно яго не было належным чынам падрыхтавана, у выніку чаго вадаём стаў працякаць, пагражаючы суседнім будынкам і трасе Р-256. Побач зь вёскай Азёрны Манжэроцкага сельскага паселішча, на схіле гары Малой Сінюхі працуе гарналыжны комплекс з пад’ёмнікамі і штучным засьнежаньнем.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ АКТМУ (рас.)
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)