Чэнаі

горад у Індыі
(Перанакіравана з «Мадрас»)

Чэ́наі (па-тамільску: சென்னை) — места ў Індыі, сталіца штату Тамілнад. Месьціца на беразе Бэнгальскай затокі. Да жніўня 1996 году горад зваўся Мадрасам. На поўнач ад гораду разьмешчаны касмадром Шрыгарыкота. Паводле індыйскага перапісу насельніцтва 2011 году, Чэнаі зьяўляецца шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам і ўтварае чацьвертую паводле гэтага ж паказчыку гарадзкую аглямэрацыю ў Індыі. Места традыцыйна ёсьць брамай Паўднёвай Індыі, таму горад ёсьць адным з самых наведвальных індыйскіх гарадоў з боку замежных турыстаў. Да таго ж, Чэнаі ўваходзіць у лік пяці самых заможных гарадоў краіны[2].

Чэнаі
там. சென்னை
Chennai train station.jpg
TamilNadu Logo.svg
Герб Чэнаі
Дата заснаваньня: 1639
Краіна: Індыя
Штат: Тамілнад
Кіраўнік: К. Паланісамы[d][1]
Плошча:
  • 426 830 040 квадратны мэтар
Насельніцтва: 10 265 000 чал.
Тэлефонны код: 44
Паштовы індэкс: 600...
Геаграфічныя каардынаты: 13°4′57″ пн. ш. 80°16′30″ у. д. / 13.0825° пн. ш. 80.275° у. д. / 13.0825; 80.275Каардынаты: 13°4′57″ пн. ш. 80°16′30″ у. д. / 13.0825° пн. ш. 80.275° у. д. / 13.0825; 80.275
Чэнаі на мапе Індыі
Чэнаі
Чэнаі
Чэнаі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.chennaicorporation.gov.in/

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць