Магнолія кобус
Магнолія кобус, па-лацінску: Magnolia kobus (па-японску: 辛夷 кабусі ) — від кветкавых расьлінаў роду Магнолія (Magnolia) сямейства Магноліевыя (Magnoliaceae).
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Група | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Падпарадак | Магноліякветныя |
Сямейства | Магноліевыя |
Род | Магнолія |
Бінамінальная намэнклятура | |
Magnolia kobus DC. | |
Распаўсюджаньне й экалёгія
рэдагавацьАрэал віду ахоплівае Японію і Карэю.
Расьце на схілах пагоркаў, уздоўж рэк, часам на нізкіх забалочаных дзялках у супольнасьці з ясенем маньчжурскім (Fraxinus mandshurica) і Magnolia obovata. Буйных памераў сягае ў лясох вострава Хакайда.
Батанічнае апісаньне
рэдагавацьЛістападнае дрэва вышынёй 25—30 м, часам расьце кустападобна, у маладосьці з вузкапірамідальнай, пры плодаваньні з круглява-шатрападобнай кронай. Ствол дыямэтрам 60—70 см, з грубай, крыху баразнаватай, цёмна-бурай, карычневай ці срэбна-шэрай карой. Маладыя галіны жоўта-зялёныя, пакрытыя дробным валосьсем. Парасткі голыя, аліўкава-карычневыя, з рэдкімі карычнева-чырвонымі сачавічкамі.
Раставыя пупышкі яйкападобна-падоўжаныя, даўжынёй 1,2 см, дыямэтрам 0,3 см, каротка абшытыя; кветачныя пупышкі яйкападобныя, ля вяршыні ўцятыя, даўжынёй 2,5 см, дыямэтрам 1—1,5 см. Лісьце шырокаадваротнаяйкападобнае, даўжынёй 10—12 см, шырынёй 4—6 см, на вяршыні каротка завостраныя, з клінападобнай асновай, зьверху інтэнсіўна, зьнізу блякла-зялёныя, сьпярша зьнізу абшытыя, пасьля з абодвух бакоў голыя, або зьнізу па жылках абшытыя. Чаранок тонкі, даўжынёй да 2,5 см.
Кветкі водарныя, малочна-белыя, дыямэтрам 10—12,5 см; зь іх вонкавыя зеленаватыя, яйкападобна-падоўжаныя, даўжынёй 1—1,5 см, шырынёй 0,5 см, хутка ападаюць, унутраныя падоўжана-адваротнаяйкападобныя, даўжынёй 6 см, шырынёй 3 см, з унутранага боку белыя, з вонкавага — з тонкай ружаватай палоскай. Квітнець пачынае празь некалькі гадоў, узрост расквітаньня — між 10 і 30 гадамі.
Плод — цыліндрычная зборная торбачка даўжынёй 8—12 см, сьпярша зялёнага колеру, пазьней набывае чырвона-карычневую афарбоўку, з сонечнага боку ярка-малінавая. Насеньне пакрытае чырвонай абалонкай.
Квітнее ў красавіку — траўні, да зьяўленьня лісьця. Плодаваньне ў верасьні — кастрычніку.
Колькасьць храмасомаў складае 2n=38.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- D. J. Callaway: The World of Magnolias. Timber Press, Portland Or 1994, S.154ff. ISBN 0-88192-236-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМагнолія кобус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў