МЦМ
Пісталет Марголіна (МЦ 1; мадэрнізаваныя варыянты: МЦМ, МЦУ) — паўаўтаматычны мелкалібэрны пісталет для спартовай стральбы на дыстанцыі 25 мэтраў у практыкаваньнях МП-1 — МП-5 па Адзінай усесаюзнай спартовай клясыфікацыі. Пісталет адрозьніваюць добрыя стралковыя якасьці, нізкі кошт, прастата і даўгавечнасьць канструкцыі.
МЦМ | |
---|---|
МЦМ | |
Тып | паўаўтаматычны пісталет |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | М. У. Марголін |
Дата стварэньня | 1948 год |
Вытворца | ІжМаш |
Характарыстыкі | |
Вага | 0,91 кг |
Даўжыня | 245 мм |
Даўжыня ствала | 152 мм |
Патрон | .22 Long Rifle |
Калібр | 5.6 мм |
Прынцып дзеяньня | вольны затвор |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
305—510 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
25 м |
Найбольшая далёкасьць |
1500 м (палёт патрона) |
Від боясілкаваньня | набойнік на 5, 6 ці 10 патронаў |
Прыцэл | адкрыты, рэгулюймы |
Распрацаваны Міхасём Уладзімеравічам Марголіным. Абрэвіятура МЦ азначае «Мадэль ЦКІБ», паколькі чарцяжы і дакументацыя былі падрыхтаваныя ў ЦКІБ СОО. Выпускаўся на Іжэўскам машынабудаўнічым заводзе з 1948 па 1979 год.
Ужываўся (з мадыфікацыямі) на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню з 1954 па 1974 год. Для навучаньня стральбе выкарыстоўваецца да сёньняшняга дня.
Канструкцыя
рэдагавацьАўтаматыка пісталета пабудаваная на прынцыпе аддачы вольнага затвора. Ударна-спускавы мэханізм курковаго тыпу, з адчыненым разьмяшчэньнем курка. Спускавы мэханізм дазваляе рэгуляваць халасты ход спускавога гапліка. Зваротная спружына са штокам разьмешчаная пад ствалом. Аднарадны набойнік на 5, 6 або 10 (МЦ 1) патронаў калібра .22 Long Rifle разьмешчаны ў дзяржальні. Мікрамэтрычны прыцэл пісталета рэгулюецца перасоўваньнем цаліка па гарызанталі і мушкі па вертыкалі, забясьпечвае дакладную і стабільную прыстрэлку.
Некаторыя мадэфікацыі камплектуюцца дульным кампэнсатарам, дадатковымі грузікамі для змены балансавання і артапедычнай прыладай да дзяржальні.
Варыянты
рэдагавацьНа аснове канструкцыі МЦМ у 1990-я гады былі створаныя пісталеты МЦМ-К «Марго» (кампактная вэрсія пад патрон .22 Long Rifle), «Дрэль» (мадыфікацыя пад патрон 5,45х18 мм) і MP-449 (экспартны варыянт пад патрон .25 ACP).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМЦМ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў