Лічбавы ідэнтыфікатар аб’екта
сталы радковы ідэнтыфікатар лічбавага аб’екту ў фармаце Міжнароднай фундацыі ІЛА
DOI (па-ангельску: digital object identifier), лічбавы ідэнтыфікатар абʼекта — радок знакаў, які выкарыстоўваецца для ўнікальнай ідэнтыфікацыі фізычных, лічбавых альба абстрактных абʼектаў[1].
Лічбавы ідэнтыфікатар аб’екта | |
Назва | Digital object identifier |
---|---|
Акронім | DOI |
Сайт | https://www.doi.org/ |
Пачатак працы | 2000 |
Арганізацыя | International DOI Foundation |
Прыклад | 10.1000/182 |
Мэтаданыя аб абʼекце захоўваюцца ў сувязі зь імем DOI і гэтыя мэтаданыя могуць ўключаць у сябе адрас, напрыклад, URL, у якім абʼект можа быць знойдзены.
DOI для дакумэнта зьяўляецца нязьменным, у той час як яго месцазнаходжаньне й іншыя мэтаданыя могуць быць зьмененыя. Спасылаючыся на дакумэнт у Інтэрнэце па яго DOI вы забясьпечваеце больш стабільную сувязь, чым проста спасылаючыся на яго адрас.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ What is a DOI? (анг.)