Лісабонскі мэтрапалітэн

Лісабо́нскі мэтрапалітэ́н (па-партугальску: Metropolitano de Lisboa) — сыстэма лініяў хуткаснага транспарту Лісабону, адкрытая 29 сьнежня 1959 году.

Лісабонскі мэтрапалітэн
Лягатып
Станцыя Telheiras
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Лісабон, Партугалія
Пачатак працы 29 сьнежня 1959
Лініі 4 лініі
Даўжыня: 45,5 км
Колькасьць станцыяў 55
Пасажырапаток на дзень 422 тыс. (2012)
Пасажырапаток на год 154 млн (2012)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Лісабонскага мэтрапалітэну

Станцыі мэтрапалітэну

рэдагаваць

Лісабонскі мэтрапалітэн мае 55 станцый, зь іх 51 знаходзяцца на тэрыторыі Лісабона, 2 — у Амадоры, 1 — у Адывэлашы, і 1 — на мяжы гарадоў Адывэлаш і Лісабон. Большасьць станцыяў — падземныя, 4 станцыі разьмешчаныя на эстакадах. У сувязі з тым, што ў Лісабонскім метрапалітэне выкарыстоўваецца сыстэма двухкалейных тунэляў, усе станцыі маюць плятформы берагавога тыпу.

Сумарна станцыі складаюць 4 лініі, якія абслугоўваюцца 6 перасадачнымі вузламі, кожны зь якіх зьяўляецца двухстанцыённым. 2 вузлы («Байшы-Шыяду» і «Кампа-Грандзі») маюць кросплятформенную перасадку. Рух цягнікоў — левабаковы.