Ліпнянка

рака ў Беларусі

Ліпня́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Шчары. Цячэ ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Рака
Ліпнянка
Агульныя зьвесткі
Выток в. Бенькаўцы
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 20,5 км
Плошча басэйну 118 км²
Нахіл воднай паверхні 1 м/км

Даўжыня ракі 20,5 км[1]. Плошча вадазбору 118 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Бенькаўцы, упадае ў Шчару за 2,2 км на ўсход ад вёскі Залужжа Крывошынскага сельсавету. На ўсім працягу каналізаваная.