Лотэ і таямніца месяцовага камяня

«Лё́тэ і таямні́ца месяцо́вага камяня́» (па-эстонску: Lotte ja kuukivi saladus) — эстонска-латвійскі анімацыйны фільм рэжысэраў Яна Пылдмы і Гэйкі Эрніца, выпушчаны ў 2011 року.

Лётэ і таямніца месяцовага камяня
Lotte ja kuukivi saladus
Тып мультфільму маляваная мультыплікацыя
Жанр
Рэжысэр
Аўтар сцэнару
Ролі агучвалі Эвэлін Панг
Кампазытар Свэн Грунбэрг
Аніматары Яланта Бігеле
Апэратар Яна Пылдма
Прадусэр
  • Рына Сылдас
  • Калеў Там
Студыя
Краіна
Мова эстонская
Працягласьць 76 хвілін
Прэм’ера 25 жніўня 2011
Папярэдні Лётэ з Самаробкіна
Наступны Lotte ja kadunud lohed
IMDb ID 2080337
Афіцыйны сайт

Адной ноччу ў Самаробкіне здарылася нешта неверагоднае — два незнаёмцы пракраліся ў вёску, каб выкрасьці чамадан сабакі-падарожніка Кляўса. Шчаня Лётэ, якая разам з Кляўсам займаецца расьсьледаваньнем гэтай справы, высьвятляе, што рабаўнікоў цікавіць чароўны месяцовы камень, які Кляўс прывёз з сабою з апошняй экспэдыцыі. Каб здабыць іншыя камяні і высьветліць іхнюю таямніцу, Лётэ зь дзядзем вырашаюць выправіцца ў падарожжа…

Ролі агучвалі

рэдагаваць
  • Эвэлін Панг(et) — Лётэ
  • Маргус Табар — Кляўс
  • Майт Мальмстэн — Муха Яак
  • Мік Юр’ёнс — месяцовы трус Тык
  • Тыну Оя — месяцовы трус Рыхв
  • Лембіт Ульфсак — сабака Фрэд / Оскар, тата Лётэ
  • Прыйт Выйгемаст — кот Паўль
  • Тыйт Сук — сьвіня Вальдэмар
  • Мэрле Пальмістэ — карова Бэніта
  • Гармэн Табар — Ганна, мама Лётэ / жырафа ва сьне
  • Эліна Рэйнальд — павук Эрнст / хворы чалавек Уна Тонкі
  • Тыну Карк — сабака Вільле
  • Аннэ Рэеман — котка Матыльда
  • Ану Лямп — папугай
  • Ганэс Кальюярв — марскі кот Леа / сьнежны леў Ганэс
  • Вэйка Тубін — месяцовы трус Тух

Узнагароды

рэдагаваць
  • «Найлепшы анімацыйны фільм» Міжнароднага фэстывалю дзіцячых фільмаў-2013 у Індыі[1]
  1. ^ «Lotte» has won the «Best animation prize» in India (анг.) News. Study in Estonia (24 студзеня 2013). Праверана 27 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць