Лякадыўскія астравы

Лякадыўскія астравы (па-ангельску: Laccadive Islands) — група астравоў (каралавых атолаў вышынёй 3—4 м) у Арабскім моры, на захадзе ад Малябарскага ўзьбярэжжа паўвострава Індастан. Належаць Індыі, уваходзяць у склад астраўной саюзнай тэрыторыі Лякшадвіп. Плошча 28 км². Клімат субэкватарыяльны, мусонны.

Адзін з астравоў Лякадыўскай групы
Лякадыўскія астравы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лякадыўскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў