Ляджэта (па-італьянску: Loggetta del Sansovino) — будынак, разьмешчаны на плошчы Сан-Марка ў Вэнэцыі. Знаходзіцца побач з званіцай. Ляджэта была пабудаваная з 1537 па 1540 гады выбітным архітэктарам Якапа Сансавіна. Будынак быў выкананы з мармуру ў форме трыюмфальнай аркі. Ляджэта была пабудавана на месцы старой стайні.

Ляджэта й кампаніля на плошчы Сан-Марка.

Першапачаткова ляджэта прызначалася для сустрэчы вяльможаў, аднак ужо ў 1559 годзе яна стала каравульным памяшканьнем для аховы Палаца дожаў. А ў XVIII стагодзьдзі яе пачалі выкарыстоўваць як штаб-кватэру гарадзкой лятарэі.

Пасьля абвалу званіцы ў 1902 годзе, ляджэта была адноўлена й багата ўпрыгожана барэльефамі й бронзавымі статуямі працы Якапа Сансавіна — Мір, Паляда, Мэркурый і Апалён.

Літаратура

рэдагаваць
  • Giulio Lorenzetti, Venezia e il suo estuario, Trieste, Edizioni Lint, 1963, pp.146 e 147. ISBN 88-86179-24-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ляджэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў