Лябатамія
Прэфрантальная лябатамія (ад па-грэцку: Λοβός — доля і па-грэцку: τομή — разрэз), таксама вядомая як лейкатамія (ад па-грэцку: λευκός — белы і па-грэцку: τομή — разрэз) — форма псыхахірургіі, нэйрахірургічная апэрацыя, сутнасьць якой - разрэз тканак, што злучаюць лобныя долі мозга зь яго астатняй часткай. Вынік такога ўмяшальніцтва - выключэньне ўплыву лобных доляў мозгу на астатнія структуры цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.