Лютэранскія могілкі (Горадня)
Лютэранскія могілкі — даўнія, цяпер няісныя, могілкі лютэранскай грамады Горадні.
Гісторыя
рэдагавацьБылі закладзены прыкладна напачатку XIX ст. побач з гарадзенскай лютэранскай кірхай. Зачынены каля 1878 году, аднак паасобныя пахаваньні рабіліся яшчэ ў 1916 годзе.
Зьнішчэньне
рэдагавацьЗьнішчаныя савецкімі ўладамі на пачатку 1970-х гадоў. На месцы могілак неўзабаве быў пабудаваны дзіцячы садок.