Люблянскі ЛГБТ-кінафэстываль
Люблянскі ЛГБТ-кінафестываль - штогадовы міжнародны фэстываль ЛГБТ фільмаў, які адбываецца ў Любляне, Славенія. Ён зьяўляецца найстарэйшым ЛГБТ-кінафэстывалем у Эўропе, а таксама найстарэйшым міжнародным кінафэстывалем у Славеніі. На ім прадстаўляюцца фільмы, якія закранаюць тэмы сэксуальнай і гендарнай разнастайнасьці.
Паказы адбываюцца цягам прыблізна тыдня напачатку сьнежня, да Сусьветнага дня барацьбы са СНІДам.
Гісторыя
рэдагавацьПачаткам Люблянскага ЛГБТ-кінафестывалю лічыцца фэст "Magnus", арганізаваны ў 1984 г. гей-секцыяй Люблянскага культурнага студэнцкага цэнтру (ŠKUC) як частка больш шырокага фэстывалю гей-культуры.[1]
Фэстываль адбываўся штогод акрамя 1987 г., калі ён быў адменены югаслаўскімі ўладамі, які спаслаліся на непажаданасьць міжнародных кантактаў у гей-спольнасьці з-за эпідэміі СНІДу.[1]
Фэстываль неаднаразова сутыкаўся з крытычным бракам фінансаваньня. У 1996 г. арганізатары зьвярнуліся ў Міністэрства культуры з прозьбай дазволіць паказ фільмаў безь перакладу, бо выдаткі на пераклад былі б занадта вялікімі для некамерцыйнага фэстывалю. У прозьбе было адмоўлена. Фільмы ў 1996 г. паказваліся ў жывым перакладзе.[1]
З 1994 г., за выключэньнем 2004-2008 гг., асноўным месцам правядзеньня фэстывалю стала "Славенская кінатэка" (па-славенску: Slovenska kinoteka). З 2004 года штогод фэстываль адбываецца як мінімум у адным дадатковым месцы па-за Люблянай.[2]
З 2013 г. лепшыя фільмы фэстывалю ўзнагароджваюцца прызамі журы і гледачоў. Галоўныя прызы фэстывалю называюцца "Ружовы Цмок" - ад цмока, сымбалю Любляны.[2]
У 2018 г. фэстываль упяршыню атрымаў фінансавую падтрымку Славенскага кінацэнтру. Упяршыню журы фестывалю, якое ацэньвала мастацкія фільмы, было міжнародным. Фэстываль у тым годзе адкрываў першы прафэсійна зьняты ў Славеніі гей-фільм, "Наступствы" (па-славенску: Posledice).[3]
Узнагароды
рэдагаваць2019
- Ружовы цмок - узнагарода журы: Couteau dans le coeur (Yann Gonzalez)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: Portrait de la jeune fille en feu (Céline Sciamma)
2018[4]
- Ружовы цмок - узнагарода журы: Tinta bruta (Felipe Matzembacher, Marcio Reolon)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: Freak Show (Trudie Styler)
2017[5]
- Ружовы цмок - узнагарода журы: 120 battements par minute (Robin Campillo)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: Chavela (Catherine Gund, Daresha Kyi)
- Ружовы цмок - узнагарода за славенскі кароткі фільм: Po gladini (Blaž Slana)
2016[6]
- Ружовы цмок - узнагарода журы: Théo et Hugo dans le même bateau (Olivier Ducastel, Jacques Martineau)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: Transspolna življenja v Sloveniji (Michelle Emson)
2015[7]
- Ружовы цмок - узнагарода журы: Margarita, With a Straw (Shonali Bose)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: How to Win at Checkers (Every) Time (Josh Kim)
2014[8]
- Ружовы цмок - узнагарода журы: Matterhorn (Diederik Ebbinge)
- Ружовы цмок - узнагарода гледачоў: Hoje Eu Quero Voltar Sozinho (Daniel Ribeiro)
- Ружовы цмок - узнагарода за славенскі кароткі фільм: Božja napaka (Eva Matarranz, Anna Savchenko)
2013[9]
Спасылкі
рэдагаваць- ^ а б в Velikonja, Nataša 20 festivalskih let (слав.). Društvo Škuc.
- ^ а б Nova stran Festivala LGBT filma - lgbtfilmfest.si = New LGBT Film Festival page - lgbtfilmfest.si (слав.) Festival LGBT filma = Ljubljana LGBT Film Festival
- ^ Ronkali, Romana (23 лістапада 2018) 34. Festival LGBT filma bo naslednji teden v polnem zagonu Narobe
- ^ Rožnata zmaja filmoma Hard Paint in Freak Show. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
- ^ Rožnati zmaj filmu 120 utripov na minuto, med kratkimi najboljši Po gladini. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
- ^ Rožnati zmaj francoskemu filmu Théo in Hugo v istem čolnu. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
- ^ Zaključil se je 31. Festival LGBT filma. DIC Legebitra. Праверана 15 December 2018 г.
- ^ Rožnati zmaj mojstrski pripovedi o potlačenih željah in zaprti družbi. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
- ^ Končal se je 29. FGLF – Drugi rožnati zmaj filmu Rosie. DIC Legebitra. Праверана 15 December 2018 г.