Люблянскі ЛГБТ-кінафэстываль

Люблянскі ЛГБТ-кінафестываль - штогадовы міжнародны фэстываль ЛГБТ фільмаў, які адбываецца ў Любляне, Славенія. Ён зьяўляецца найстарэйшым ЛГБТ-кінафэстывалем у Эўропе, а таксама найстарэйшым міжнародным кінафэстывалем у Славеніі. На ім прадстаўляюцца фільмы, якія закранаюць тэмы сэксуальнай і гендарнай разнастайнасьці.

Паказы адбываюцца цягам прыблізна тыдня напачатку сьнежня, да Сусьветнага дня барацьбы са СНІДам.

Гісторыя рэдагаваць

Пачаткам Люблянскага ЛГБТ-кінафестывалю лічыцца фэст "Magnus", арганізаваны ў 1984 г. гей-секцыяй Люблянскага культурнага студэнцкага цэнтру (ŠKUC) як частка больш шырокага фэстывалю гей-культуры.[1]

Фэстываль адбываўся штогод акрамя 1987 г., калі ён быў адменены югаслаўскімі ўладамі, які спаслаліся на непажаданасьць міжнародных кантактаў у гей-спольнасьці з-за эпідэміі СНІДу.[1]

Фэстываль неаднаразова сутыкаўся з крытычным бракам фінансаваньня. У 1996 г. арганізатары зьвярнуліся ў Міністэрства культуры з прозьбай дазволіць паказ фільмаў безь перакладу, бо выдаткі на пераклад былі б занадта вялікімі для некамерцыйнага фэстывалю. У прозьбе было адмоўлена. Фільмы ў 1996 г. паказваліся ў жывым перакладзе.[1]

З 1994 г., за выключэньнем 2004-2008 гг., асноўным месцам правядзеньня фэстывалю стала "Славенская кінатэка" (па-славенску: Slovenska kinoteka). З 2004 года штогод фэстываль адбываецца як мінімум у адным дадатковым месцы па-за Люблянай.[2]

З 2013 г. лепшыя фільмы фэстывалю ўзнагароджваюцца прызамі журы і гледачоў. Галоўныя прызы фэстывалю называюцца "Ружовы Цмок" - ад цмока, сымбалю Любляны.[2]

У 2018 г. фэстываль упяршыню атрымаў фінансавую падтрымку Славенскага кінацэнтру. Упяршыню журы фестывалю, якое ацэньвала мастацкія фільмы, было міжнародным. Фэстываль у тым годзе адкрываў першы прафэсійна зьняты ў Славеніі гей-фільм, "Наступствы" (па-славенску: Posledice).[3]

Узнагароды рэдагаваць

2019

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:       Couteau dans le coeur (Yann Gonzalez)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Portrait de la jeune fille en feu (Céline Sciamma)

2018[4]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   Tinta bruta (Felipe Matzembacher, Marcio Reolon)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Freak Show (Trudie Styler)

2017[5]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   120 battements par minute (Robin Campillo)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Chavela (Catherine Gund, Daresha Kyi)
  • Ружовы цмок - узнагарода за славенскі кароткі фільм:   Po gladini (Blaž Slana)

2016[6]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   Théo et Hugo dans le même bateau (Olivier Ducastel, Jacques Martineau)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Transspolna življenja v Sloveniji (Michelle Emson)

2015[7]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   Margarita, With a Straw (Shonali Bose)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:         How to Win at Checkers (Every) Time (Josh Kim)

2014[8]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   Matterhorn (Diederik Ebbinge)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Hoje Eu Quero Voltar Sozinho (Daniel Ribeiro)
  • Ружовы цмок - узнагарода за славенскі кароткі фільм:   Božja napaka (Eva Matarranz, Anna Savchenko)

2013[9]

  • Ружовы цмок - узнагарода журы:   Yoshiko & Yuriko (Yuriko, dasuvidânya) (Sači Hamano)
  • Ружовы цмок - узнагарода гледачоў:   Rosie (Marcel Gisler)

Спасылкі рэдагаваць

  1. ^ а б в Velikonja, Nataša 20 festivalskih let (слав.). Društvo Škuc.
  2. ^ а б Nova stran Festivala LGBT filma - lgbtfilmfest.si = New LGBT Film Festival page - lgbtfilmfest.si (слав.) Festival LGBT filma = Ljubljana LGBT Film Festival
  3. ^ Ronkali, Romana (23 лістапада 2018) 34. Festival LGBT filma bo naslednji teden v polnem zagonu Narobe
  4. ^ Rožnata zmaja filmoma Hard Paint in Freak Show. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
  5. ^ Rožnati zmaj filmu 120 utripov na minuto, med kratkimi najboljši Po gladini. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
  6. ^ Rožnati zmaj francoskemu filmu Théo in Hugo v istem čolnu. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
  7. ^ Zaključil se je 31. Festival LGBT filma. DIC Legebitra. Праверана 15 December 2018 г.
  8. ^ Rožnati zmaj mojstrski pripovedi o potlačenih željah in zaprti družbi. RTV Slovenija. Праверана 15 December 2018 г.
  9. ^ Končal se je 29. FGLF – Drugi rožnati zmaj filmu Rosie. DIC Legebitra. Праверана 15 December 2018 г.