Лыткавая цягліца

(Перанакіравана з «Лытковая цягліца»)

Лыткавая цяглі́ца — парная цягліца, разьмешчаная на задняй паверхні галёнкі чалавека. Разам з камбалападобнай цягліцай утварае трохгалоўкавую цягліцу галёнкі. Лыткавая цягліца ўтвораная дзьвюма моцнымі мясістымі галоўкамі — мэдыяльнай і лятэральнай. Больш моцная мэдыяльная галоўка (па-лацінску: caput mediale) бярэ пачатак ад падкаленевай паверхні над мэдыяльнай мышчалкай сьцегнавой косьці, а лятэральная галоўка (па-лацінску: caput laterale), — сымэтрычна ёй, але крыху ніжэй, над лятэральнай мышчалкай сьцегнавой косьці. Пад кожным з сухажыльляў апісаных галовак на мышчалках знаходзяцца адпаведна мэдыяльная падсухажыльная сумка лыткавай цягліцы (па-лацінску: bursa subtendinea musculi gastrocnemii medialis), і лятэральная падсухажыльная сумка лыткавай цягліцы (па-лацінску: bursa subtendinea musculi gastrocnemii lateralis). Сваімі пачатковымі аддзеламі галоўкі абмяжоўваюць зьнізу падкаленевую ямку. Накіроўваючыся ўніз, абедзьве галоўкі злучаюцца разам прыблізна на сярэдзіне галёнкі, а потым пераходзяць у агульнае сухажыльле.

Тапаграфія лыткавых цягліцаў

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Лыткавая цягліцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў