Лучайка (прыток Мядзелкі)

рака ў Беларусі

Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Мядзелкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Лучайка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Лучай
Вусьце Мядзелка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 258 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Прытокі — невялікія ручаі і мэліярацыйныя каналы.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ паўднёва-заходняй часткай Полацкай нізіны, вусьце каля вёскі Маскалішкі.

Даліна пераважна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, у высокай і сярэдняй плыні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у нізкай плыні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, паміж вёскамі Баранавічы — Лапосі на працягу 16 км каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 229

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 229