Алякса́ндар Міха́йлавіч Жва́кін (нар. 25 студзеня 1989 г., Ульянаўск), раней вядомы пад псэўданімамі Loc-Dog і Лок Дог — расейскі гіп-гоп-выканаўца, былы ўдзельнік гурту «Бакі Ра» (па-расейску: «Стороны Ра»). Стаў першым расейскамоўным выканаўцам музыкі ў стылях электрарэп (сымбіёз рэпу і электра) і хіп-хаўс (анг. Hip house).

Лок Дог
Дата нараджэньня 25 студзеня 1989(1989-01-25) (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак музыка
Псэўданімы Loc-Dog[1], Лок-Дог[1], Лочи[1] і Лок Дог[1]
Жанры гіп-гоп
Псэўданімы Loc-Dog[1], Лок-Дог[1], Лочи[1] і Лок Дог[1]
Сайт loc-dog.ru

На бягучы момант выпусьціў шэсьць нумарных альбомаў

  • 2010 — «Паранойя»
  • 2011 — «Всем до свидания»
  • 2011 — «Апокалипсис 2012»
  • 2012 — «Прилетел»
  • 2013 — «Electrodog 2»
  • 2014 — «Себе не ври»

Пасьля заканчэньня сумеснай працы з гуртом «Бакі Ра» (па-расейску: «Стороны Ра») Аляксандар запісаў альбом «Паранойя», які плянаваўся як двайны альбом і атрымаў нэгатыўныя водгукі[2][3]. У запісу песьні «Сьмех» прыняла ўдзел сьпявачка зь Летувы Аліна Арлова. У 2011 годзе выйшаў альбом «Всем до свидания» (па-беларуску: Усім да пабачэньня)[4] (Паранойя часть 2) і «Апокалипсис 2012» (па-беларуску: Апакаліпсіс 2012). Альбом «Electrodog 2» зьяўляецца інтэрнэт-рэлізам[5]. У канцы ліпеня 2012 г. выдаў альбом «Прилетел» (па-беларуску: Прыляцеў). У 2014 годзе аб’яўлена пра заканчэньне існаваньня праекту Лок Дог, з нагоды чаго Аляксандар выпусьціў альбом «Себе не ври» (па-беларуску: Сабе ня хлусі)[6].

Аляксандар гастралюе па многіх гарадах Расеі і блізкага замежжа з сольнымі канцэртамі, на якіх зьбірае вялікую колькасьць прыхільнікаў. Лок Дог праводзіў шматлікія прэзэнтацыі альбомаў, аўтограф-сэсіі. Часта артыста можна было ўбачыць на дабрачынных канцэртах і буйных, міжнародных фэстах у якасьці хэдлайнэра, а таксама ён часты госьць ВНУ. У 2011, 2012 і 2013 годзе Аляксандар Жвакін выступіў у Менску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць