Лешчанская шкляная мануфактура

Ле́шчанская шкляна́я мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў 1832—1864 гадох у вёсцы Лешчанка (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці). Вырабляла аконнае шкло. У 1864 годзе мела 2 драўляныя карпусы, 3 сьвірны, 5 іншых памяшканьняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чалавек, выраблена 1500 скрынак шкла.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Лешчанская шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 227.