Летнія юнацкія Алімпійскія гульні
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Ле́тнія Юна́цкія Алімпі́йскія гу́льні — спаборніцтвы для маладых людзей ва ўзросьце ад 14 да 18 гадоў, створаныя Міжнародным алімпійскім камітэтам на сваім 119-м паседжаньні, якое адбылося ў Гватэмале з 4 па 7 ліпеня 2007 году. Гульні будуць праводзіцца кожныя 4 гады, у гады зімовай Алімпіяды. Першы раз будуць праведзеныя ў 2010 годзе ў Сынгапуры.
Гады і месцы правядзеньня
рэдагавацьГульні | Год правядзеньня | Горад | Краіна |
---|---|---|---|
I | 2010 | Сынгапур | Сынгапур |
II | 2014 | Нанкін | Кітай |
III | 2018 | Буэнос-Айрэс | Аргентына |