Лесьбіянства

жаночы гомаэратызм
(Перанакіравана з «Лезьбіянка»)

Лесьбіянства[1] (сапфізм) — жаночая гомасэксуальнасьць.

Лесьбіянства
сэксуальная арыентацыя, дзівацкая тоеснасьць
Падкляса адгомасэксуальнасьць, сапфізм, female monosexuality Рэдагаваць
Названа ў гонарЛесбас, Сапфо Рэдагаваць
Хэшцэтлікlesbian Рэдагаваць
Апісаньне сьцягусьцяг гонару лесьбіянак Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя лесьбіянства Рэдагаваць
Выкарыстоўваеццалесьбіянка Рэдагаваць
Сымбаль Юнікоду Рэдагаваць
Процілеглажаночая гетэрасэксуальнасьць, мужчынская гомасэксуальнасьць, мужчынская гетэрасэксуальнасьць Рэдагаваць

Гомасэксуальных жанчын завуць лесьбіянкамі. Слова паходзіць ад назвы грэцкага вострава Лесбас, дзе, як думаюць, нарадзілася і жыла старажытнагрэцкая паэтка Сапфо, чые вершы пазьней нярэдка ўспрымалі як апяваньне аднаполага каханьня паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі чыстымі. Існуюць зьвесткі аб лясьбійскіх адносінах у старажытнай Спарце. Плютарх у апісаньні Лякедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэньне каханьню, што дзяўчыны становяцца эратычнымі таварышамі жанчын з высакародных сем’яў». Існуюць пісьмовыя крыніцы, якія згадваюць аб узаемаадносінах паміж насельнікамі (адаліскамі) гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакараньне.

Слова «лесьбіянка» гэтак жа неадназначнае, як і само слова «гомасэксуальнасьць»: у адным кантэксьце яно можа пазначаць жанчыну з гомасэксуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксьце — жанчыну з гомасэксуальнай ідэнтычнасьцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасэксуальныя паводзіны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць