Леся Беларуска
Ле́ся Белару́ска (сапраўднае імя: Лары́са Пятро́ўна Маро́зава; памерла ў 1948 годзе) — уяўная беларуская паэтка.
Леся Беларуска | |
Ларыса Пятроўна Марозава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Леся Беларуска, Эриния |
Нарадзілася | Маладэчна |
Памерла | студзень 1948 лагер Эльген, УПУППЛ, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтэса |
Гады творчасьці | ? — 1948 |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская, расейская |
Містыфікацыя
рэдагавацьАд пачатку ненаўмысная містыфікацыя Валянціны Коўтун хутка пачала самастойнае жыцьцё. Так, паводле некаторых выданьняў, Ларыса Марозава нарадзілася ў Маладэчне, атрымала пэдагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у Маладэчне[1]. 22 траўня 1938 выйшла замуж за афіцэра НКУС Аляксея Марозава, у дзень вясельля была першы раз затрыманая й дастаўленая ў НКУС, у канцы ліпеня 1938 муж Марозавай быў арыштаваны й расстраляны, сама яна арыштаваная ў студзені 1939[2][3]. Паводле гэтых жа выданьняў, Ларыса Марозава за прыналежнасьць да нацыяналістычнай арганізацыі, асуджаная на 10 гадоў лягераў[1] і адбывала пакараньне ў Магадане і ў лягеры Эльгэн[3] дзе працавала ў асноўным на лесапавале[1]. Уяўная Марозава, быццам, працягвала пісаць у лягеры расейскамоўныя вершы пад псэўданімам Эриния (багіня помсты й адплаты ў старажытных грэкаў); псэўданімам Леся Беларуска падпісвала толькі беларускія вершы; зьбірала лягерны фальклёр, шмат рукапісаў былі канфіскаваныя падчас вобшукаў[3]. Загінула ўяўная Марозава ў зьняволеньні[3] гэта, быццам, здарылася за некалькі дзён да вызваленьня Марозавай, калі яна даведалася, што яе муж расстраляны яшчэ ў 1938 годзе.[1]
Знайшоўся нават сулягернік Марозавай, расейскамоўны паэт з Украіны — Васіль Малагуша, паводле яго сведчаньня, Ларыса Марозава ў пачатку студзеня 1948 году выйшла з бараку й не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замёрзлай у сумёце. Васіль Малагуша напісаў успаміны пра Ларысу Марозаву, якія разам зь яе 21 вершам выдадзеныя ў кнізе Алены Кобец-Філімонавай «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа»[1]. Рукапісны зборнік твораў Ларысы Марозавай пад назвай «Я голас ваш» Васіль Малагуша ў 1997 перадаў у часопіс «Полымя», дзе зборнік быў часткова апублікаваны[2]. Пра лёс Ларысы Марозавай піша кнігу беларускі гісторык й пісьменьнік Анатоль Валахановіч[1]. Па некаторых зьвестках пра Ларысу Марозаву ўзгадвала Яўгенія Гінзбург, якая таксама была зьняволенай у Эльгэне[2].
Аднак, трэба адзначыць, некаторыя літаратуразнаўцы заўважылі некаторыя супярэчнасьці ў «біяграфіі» Ларысы Марозавай, а сапраўднасьць яе творчасьці паставілі пад сумненьне, пакуль няма прафэсійнага дасьледаваньня[4].
Творы
рэдагаваць- Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2;
- Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3;
- В лагерном бараке: (верш) // Труд. 30.08.2007.
- Малітва да Калымы: лісты з «Эльгена»: [вершы] / Леся Беларуска. — Мн: «Лімарыус», 2009.[5]
Крыніцы й заўвагі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Галубовіч Л. Сястра наша Леся… // ЛіМ. 22.2.2008, № 8 (4451);
- Дорская С. Справа Лесі Беларускі раскрытая: [аб прэзентацыі кнігі Валянціны Коўтун «Леся Беларуска. Малітва да Калымы», Мінск] // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 21 жніўн. (№ 31). — С. 4;
- Капа Н. Справа Лесі Беларускі: [аб трагічным лёсе рэпрэсіраванай паэтэсы Л. П. Марозавай] // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 9 мая (№ 19). — С. 14;
- Коўтун В. Малітва Лесі Беларускі: [аб лёсе паэтэсы: гутарка з пісьменніцай Валянцінай Коўтун] // Звязда. — 2009. — 30 крас.;
- Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / Склад. М. Скобла; Навук. рэд. А. Пашкевіч. -Мн.: Лімарыус, 2003;
- Локун В. Малітва, звернутая да людзей // Маладосць. — 2010. — № 4. — С. 128—131.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9;
- Писательница Елена Кобец-Филимонова считает необходимым увековечить память талантливой поэтессы Леси Белоруски // БелаПАН / Культура, 29.10.2007. 22:03
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- В. Коўтун: «Лесю Беларуску выводзілі з-пад майго кантролю» // «Радыё Свабода»: Вольная студыя — 06.08.2009, 12:11.
- Артыкул у газэце «Белорусские новости»
- Вершы