Лапсярда́к (на ідышы: lābserdak; ад ням. Lappen — «ануча» + польск. serdak — «каптан»[1]) — даўгаполая вопратка ў польскіх і галіцкіх жыдоў[2], сурдут асаблівага крою, падобны да рэдынготу(en) пачатку XVIII стагодзьдзя[3].

Крой лапсярдаку склаўся да пачатку XVII стагодзьдзя. Звычайна меў падшэўку ды закаўрашы, даўжыня крыса — да сярэдзіны лытак і ніжэй[3]. На тэрыторыях Літвы, Польшчы, Украіны, якія ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі, захаваўся ўсутыч да пачатку XX стагодзьдзя.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Лапсердак (рас.) Интересные факты Праверана 22 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Лапсердак // Словник української мови : в 11 т.. — К.: Наукова думка, 1973. — Т. 4. — С. 449.
  3. ^ а б Аня Про. Лапсердак (рас.) Just lady Праверана 22 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць