Лянжэрон
(Перанакіравана з «Ланжэрон»)
Лянжэро́н — асноўны падоўжны апорны элемент каркасу, разьмешчаны ўздоўж канструкцыі (у раме аўтамабіля або трактара[1], уздоўж крыла або фюзэляжу(be) самалёта і верталёта[2], у чаўнах, вагонах, мастах і інш.) для замацаваньня частак, наданьня трываласьці і цьвёрдасьці[3]. Лянжэроны, якія праходзяць звычайна па ўсёй даўжыні каркасу, разам са стрынґэрамі выкарыстоўваюцца для фармаваньня структурных каркасаў[4]. Ад стрынґэра лянжэрон адрозьніваецца формай і большай плошчай папярочнага сячэньня. Калі вялікія нагрузкі, то могуць выкарыстоўвацца складовыя лянжэроны, складаныя зь некалькіх злучаных між сабой профіляў.
-
Лянжэрон крыла самалёта
-
Лянжэрон на пляне моста
-
Лянжэрон моста Віядук Брыярэ(fr)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Убачыў упершыню і адразу загарэўся». Маладзечанцы распавядаюць пра першы аўтабой
- ^ Верталёт У-12 (Мі-12). Непераўзыдзены шэдэўр
- ^ Ланжэрон. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Крапіва, 1977–1984)
- ^ Longeron. The Free Dictionary. Праверана 2018-05-15 г.
Гэта — накід пра будову аўтамабіля ці ягонай часткі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |