Лазэрная хімія
Лазэрная хімія — разьдзел хіміі высокіх энэрґіяў, які вывучае хімічныя працэсы, якія ўзьнікаюць пад дзеяньнем лазэрнага выпраменьваньня і ў якіх спэцыфічныя ўласьцівасьці лазэрнага выпраменьваньня маюць вырашальную ролю. Таксама лазэрная хімія вывучае т. зв. хемалазэрные працэсы (хімічныя лазэры). Монахраматычнасьць лазэрнага выпраменьваньня дазваляе сэлектыўна ўзбуджаць малекулы аднаго віду, пры гэтым малекулы іншых відаў застаюцца неўзбуджанымі. Такім чынам падбіраючы частату лазэра, становіцца магчымым ня толькі ажыцьцяўляць выбарчую актывацыю малекулаў, але і зьмяняць глыбіню пранікненьня выпраменьваньня ў зону рэакцыі. Магчымасьць факусоўкі лазэрнага выпраменьваньня дазваляе ўводзіць энэрґію лякальна, у вызначаную вобласьць абʼёму. Лазэрнае ўзьдзеяньне на хімічныя рэакцыі можа быць цеплавым і фотахімічным. Лазэрная афтальмалёгія і мікрахірургія, у канчатковым рахунку, гэта лазэрная хімія, якая прымяняецца для мэдычных мэтаў.
Літаратура
рэдагаваць- Башкин А. С. Химические лазеры / А. С. Башкин, В. И. Игошин, А. Н. Ора-евский, В. А. Щеглов — М.: Наука, 1982.
- Сэм М. Ф. Лазеры и их применения // Соросовский образовательный журнал. — 1996. — № 6. — С. 92—98.
- Летохов В. С. Селективное действие. лазерного излучения на вещество // Успехи физ. наук, 1978, т. 125, в. 1. — С. 57—96.