Ладзьдзян
род расьлінаў
Ладзьдзян (Corallorhiza) — род кветкавых расьлінаў сямейства архідных.
Адрозьніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. На Беларусі ладзьдзян трохнадрэзаны трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.
Шматгадовыя травяністыя расьліны, пазбаўленыя хлярафілу (сапрафіты), вышынёю 8—30 см, зь мясістым каралападобным карэнішчам. Лісьце лускападобнае, жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Літаратура
рэдагаваць- Ладдзян // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.