ЛЕФ
савецкае творчае аб’яднаньне
Левы фронт мастацтваў (па-расейску: Левый фронт искусств) — творчае аб’яднаньне, якое існавала ў 1922—1928 гадах у Маскве, Адэсе і іншых гарадах СССР.
Ядро Лефа складалі былыя футурысты У. Маякоўскі (лідэр аб’яднаньня), М. М. Асееў(ru), В. П. Брык(ru), С. М. Трацякоў(ru), Б. А. Кушнер, Б. І. Арватаў, М. Ф. Чужак. Органы Лефа — часопісы «ЛЕФ» (1923—1925) і «Новый ЛЕФ» (1927—1928). У 1929 г. выпушчаная складанка тэарэтычных і крытычных артыкулаў «Литература факта».
Літаратура
рэдагаваць- Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917. — М.: РИК «Культура», 1996. — 492 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8