Кірыл Фаміч Тамашэвіч (1852 — пасьля 1909) — дэпутат Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі III скліканьня ад Магілёўскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю нацыяналістаў.

К. Ф. Тамашэвіч

Скончыў Горы-Горацкую земляробскую школу (зараз Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), служыў межаўшчыком, выкладчыкам арытмэтыкі і фізыкі, службоўцам у канцылярыі Магілёўскага губэрнатара.